Віншаванне з Днём машынабудаўніка
Паважаныя калегі, сябры!
У верасні мы святкуем адразу дзве знамянальныя даты: 30-годдзе з дня ўтварэння Міністэрства прамысловасці Рэспублікі Беларусь і прафесійнае свята - Дзень машынабудаўніка! Практычна аднагодак суверэннай Беларусі - Міністэрства прамысловасці разам з прадпрыемствамі галіны ўвесь гэты перыяд жыло адным жыццём са сваёй краінай.
Ззаду - вельмі складаныя часы, калі фактычна даводзілася адраджаць прамысловасць краіны. За тры дзясяткі гадоў, зведаўшы значныя змены ў сваёй структуры і відах выпускаемай прадукцыі, галіна аб'яднала ў сабе цэлы шэраг самастойных напрамкаў, якія спецыялізуюцца на выпуску шырокага асартыменту прадукцыі: ад мікраэлектронікі да самых вялікіх у свеце кар'ерных самазвалаў.
Камфортныя аўтамабілі, трактары і камбайны, шматфункцыянальнае тэхналагічнае абсталяванне, Кампутары, мікрасхемы, сплавы і металы, розныя бытавыя прыборы - тысячы і тысячы машын і механізмаў па ўсёй Беларусі і ўсім свеце штодня служаць чалавеку. Больш за 160 тысяч работнікаў галіны - кіраўнікоў, інжынерна-тэхнічных супрацоўнікаў, рабочых - працуюць над тым, каб прадукцыя машынабудавання станавілася ўсё больш дасканалай.
Нам ёсць чым ганарыцца: галіна займае адну з вядучых пазіцый у эканамічнай сістэме дзяржавы і выступае правадніком навукова-тэхнічных дасягненняў ва ўсіх абласцях жыццядзейнасці чалавека. Нашу рэспубліку па праву называюць высокатэхналагічнай, мы лідар прамысловай вытворчасці ў ЕАЭС, а прадукцыя пад брэндам «Зроблена ў Беларусі» вядомая далёка за межамі краіны.
Дзякуючы пастаяннай увазе і падтрымцы з боку кіраўніка дзяржавы і Урада Рэспублікі Беларусь Міністэрства прамысловасці ў адзінстве з прадпрыемствамі ўступае ў сваё чацвёртае дзесяцігоддзе ў статусе ўнікальнай галіны, якая фарміруе практычна трэць ВУП краіны.
Адрасую шчырыя словы падзякі ўсім без выключэння работнікам сістэмы Міністэрства прамысловасці і ўсёй галіны. У першую чаргу, нашым паважаным ветэранам, годныя імёны якіх ужо ўпісаны ў гісторыю айчыннай прамысловасці і чыя самаадданая праца заклала падмурак для наступнага ўпэўненага росту. Словы ўдзячнасці ўсім-за адданасць агульнай справе, адказнасць, за годныя вынікі працы і жаданне працаваць на карысць нашай сінявокай Рэспублікі Беларусь.
Няхай прафесійная дзейнасць прыносіць сапраўднае задавальненне, а кожны новы дзень будзе напоўнены радасцю новых перамог і дасягненняў!
Здароўя, гармоніі, узаемаразумення і дабрабыту вам і вашым сем'ям!
З павагай,
Міністр прамысловасці
Рэспублікі Беларусь А. В. Яфімаў