Звароты грамадзян
Дні прыёму па асабістых пытаннях кіраўніцтва ААТ Станказавод "Чырвоны барацьбiт"
|
Пасада |
П.I.I. |
Дзень прыёму |
Гадзіны прыёму |
|
Дырэктар |
Круцько Віталiй Аркадзьевіч |
Панядзелак |
14 – 16 |
|
Намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце, |
Лапушкін Раман Іванавіч |
Панядзелак |
15 – 16 |
|
Намеснік дырэктара па камерцыйных пытаннях |
Шумейка Генадзь Леанідавіч |
Аўторак |
16 – 17 |
Запіс на прыём па тэлефоне + 375 216 51-81-22 ці па электроннай пошце office@krasnyborets.by
Кніга заўваг і прапаноў знаходзіцца ў прыёмнай дырэктара
Вы можаце адправіць ліст на ААТ Станказавод «Чырвоны барацьбiт» па адрасе:
211391, г. Орша, вул. Фрыдрыха Энгельса, 29, ААТ Станказавод «Чырвоны барацьбiт»
Электронныя звароты ААТ Станказавод «Чырвоны барацьбiт»
Адказы на электронныя звароты накіроўваюцца ў электронным выглядзе на адрас электроннай пошты, указаны ў электронным звароце, або ў пісьмовым выглядзе на адрас месца жыхарства (месца знаходжання) грамадзяніна або месца знаходжання юрыдычнай асобы ў выпадках, устаноўленых Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 г. « Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб».
Электронная пошта для зваротаў: office@krasnyborets.by.
Электронны зварот грамадзяніна ў абавязковым парадку павінен змяшчаць:
- прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку або ініцыялы грамадзяніна;
- адрас месца жыхарства (месца знаходжання);
- выклад сутнасці звароту;
- адрас электроннай пошты грамадзяніна.
Застаюцца без разгляду па сутнасці звароты, якія (па якіх):
- выкладзены не на беларускай ці рускай мове;
- не змяшчаюць прозвішчы, уласнага імя, імя па бацьку, адраса месца жыхарства (месца знаходжання) грамадзяніна;
- не змяшчаюць поўнага наймення юрыдычнай асобы і адрасы яе месца знаходжання, прозвішча, уласнага імя, імя па бацьку кіраўніка або асобы, упаўнаважанай ва ўстаноўленым парадку падпісваць звароты (для юрыдычных асоб);
- змяшчаюць тэкст, які не паддаецца чытанню;
- змяшчаюць нецэнзурныя або абразлівыя словы або выразы;
- падлягаюць разгляду ў адпаведнасці з заканадаўствам аб канстытуцыйным судаводстве, грамадзянскім, грамадзянскім працэсуальным, гаспадарчым працэсуальным, крымінальна-працэсуальным заканадаўствам, заканадаўствам, якое вызначае парадак адміністрацыйнага працэсу, заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах або ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі ўстаноўлены іншы парадак падачы і разгляду такіх зваротаў;
- змяшчаюць пытанні, якія не адносяцца да кампетэнцыі ААТ Станказавод «Чырвоны барацьбiт»;
- пададзены паўторны зварот, калі ён ужо быў разгледжаны па сутнасці і ў ім не змяшчаюцца новыя абставіны, якія маюць значэнне для разгляду звароту па сутнасці;
- з заяўнікам спынена перапіска.
